На месцы былой сядзібы Скірмунта культурны цэнтр?



На Піншчыне ў вёсцы Парэчча, былым уладанні грамадска-палітычнага дзеяча Рамана Скірмунта, плануецца стварыць культурна-турыстычны цэнтр. Ад уладанняў Скірмунтаў у добрым стане захаваліся толькі гаспадарчыя пабудовы і парк, які асабіста стварыў прэм’ер-міністр БНР.

Размовы аб стварэнні цэнтра вядуцца апошнія тры гады, але сёлета стала вядома, што комплекс у арэнду ўзяло буйное берасцейскае прадпрыемства. Намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна адзначае, што цікавым турыстычным аб’ектам з’яўляецца Парэцкі парк:

– Выдатны турыстычны аб’ект – гэта Парэцкі парк. І гэты парк быў закладзены на мяжы 19-20 стагоддзя выбітным чалавекам Раманам Скірмунтам. Гэта быў і прыклад для астатніх, як на берагах ракі Ясельды можна стварыць выдатныя ўмовы для рэкрыяцыі, для адпачынку. Калі б сёння мы гаспадарліва, ашчадна аднесліся да гэтага парку, я думаю, што гэта быў бы вельмі цудоўны куточак.

Пакуль у Парэччы дзейнічае два гісторыка-турыстычныя аб’екты: этна-культурная сядзіба палешука і літаратурна-краязнаўчы музей беларускай пісьменніцы Яўгеніі Янішчыц.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыяі