На могілках, дзе пахаваны заходнебеларускі змагар, навялі парадак
На нашым сайце нядаўна быў апублікаваны матэрыял “Адшукана магіла заходнебеларускага змагара за беларускія школы”.
Пасля публікацыі, па загадзе Слонімскага БРСМ, на могілкі ў вёску Мяльканавічы выехалі навучэнцы Жыровіцкага аграрна-тэхнічнага каледжа разам з выкладчыкамі і навялі там парадак. Магілу і тэрыторыю вакол магілы заходнебеларускага змагара Уладзіміра Бялько (1911-1933) моладзь ачысціла ад кустоў, травы і паваленых дрэў.
Юнакі і дзяўчаты ўпарадкавалі магілу былога рэдактара газеты “Піянер”. Праўда, надмагілле патрабуе рамонту ці замены на новае, бо яно амаль знішчана. Цяпер тэрыторыя, дзе знаходзіцца магіла, выглядае так, як гэтых здымках.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён