На “Мове нанова” прэзентавалі “Беларускі гістарычны анекдот”
Сёлетні сезон курсаў “Мова нанова” распачаўся прэзентацыяй кнігі Сяргея Шапрана “Беларускі гістарычны анекдот”, што адбылася ў сталічным клубе “Грай”. Распавядае вядучы курсаў.
Глеб Лабадзенка: Унікальная падзея, упершыню ў гісторыі Беларусі выдадзена кніга „Беларускі гістарычны анекдот”. Больш за 500 анекдотаў. Больш чым 100 асобаў. Сяргей Шапран 15 гадоў збіраў гэтую кнігу. Чаму яна ўнікальная? Такія гісторыі звычайна застаюцца вуснымі гісторыямі-байкамі і проста знікаюць. І вось знайшоўся чалавек, які ўсё гэта сабраў і зафіксаваў. Усе гэтыя байкі, якія мы ведаем пра Купалу, пра Коласа, пра Караткевіча, пра Барадуліна і пераказвалі з вуснаў ў вусны, цяпер сабраныя пад адной вокладкай.
Аўтар шкадуе, што паспяшаўся з выданнем. Штодня яму становяцца вядомыя новыя показкі з жыцця выбітных беларусаў. Магчыма, неўзабаве з’явіцца другое – дапоўненае выданне.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара