На „Мове Нанова” распавялі пра раскопкі старажытнага Менска



Пра раскопкі старажытнага Менска часоў ранняга сярэднявечча у менскім клубе “Грай” на занятках курсаў “Мова Нанова” распавядаў археолаг Сяргей Тарасаў.

– Пахрысціліся князі, пахрысціліся дружына, баярства, гарады, але разам з тым побач жылі іншыя людзі – тыя, хто не хацеў пераходзіць у хрысціянства. Гэта быў доўгі-доўгі працэс. І найлепш ён фіксуецца менавіта  ў археалагічных матэрыялах – у пахаваннях. Як толькі перастаюць у курганах спальваць нябожчыка, а потым з’яўляюцца вось гэтыя труны, вось адсюль і пачынаецца сапраўдная хрысціянізацыя ўсёй нашай краіны.

Менскае замчышча, паводле слоў Сяргея Тарасава, даследаванае толькі на пятнаццаць адсоткаў. Рэшта збольшага захавалася і чакае новых даследнікаў.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск