На “Мове Нанова” ў Берасці разглядалі тэму „музыка”
Што такое “папса” і якая яна ў Беларусі – разбіраліся на чарговых занятках курсаў “Мова Нанова” ў Берасці. У якасці госця на заняткі завітаў музычны аглядальнік, кандыдат педагагічных навук Генадзь Шостак. Ён, між іншым, расказаў пра тое, што прапануе айчынны музычны рынак слухачу:
– Мерапрыемства было прысвечана музыцы ў Беларусі – року, попу, джазу, аўтарскай песні, альбо спеўнай паэзіі. Цікавіліся рознымі гуртамі. Можна адзначыць тэндэнцыю, што цікавяцца менавіта беларускай музыкай.
Госць моўных заняткаў расказаў пра сучасныя беларускія гурты і музычныя накірункі, а таксама правёў віктарыну. Паводле Генадзя Шостака, будучыня за тымі гуртамі, якія абапіраюцца на нацыянальныя карані і спяваюць па-беларуску.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
