„На мяжы межаў” Ларысы Раманавай
У Гомелі адбылася прэзентацыя кнігі фалькларысткі і паэтэсы Ларысы Раманавай. У зборніку этнаграфічных нарысаў „На мяжы межаў” апавядаецца пра свет уяўленняў носьбітаў традыцыйнай культуры.
Кніга выйшла на грамадскіх пачатках і пры падтрымцы Гомельскага грамадска-палітычнага цэнтру па вуліцы Палеская, 52.
Ларыса Раманава заўважае, што беларусы мала ведаюць сваю этнаграфію:
– Мы закранаем самыя розныя тэмы нашага жыцця, пачынаючы ад уяўленняў пра сон у традыцыйнай народнай культуры і заканчваючы традыцыйным уяўленнем пра кветкі. Гэта вынікі размоваў з носьбітамі нашай традыцыйнай культуры.
У кнізе „На мяжы межаў” прадстаўленыя тэксты размоваў, занатаваных Ларысай Раманавай і іншымі супрацоўнікамі Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцыяў. Запісы зробленыя падчас экспедыцыйных паездак па асобных раёнах Гомельшчыны, Магілёўшчыны і прыпамежных раёнаў Браншчыны.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель