“На мяжы цывілізацый”
У Беларускім доме ў Варшаве адбылася гістарычная выстава доктара гістарычных навук Ігара Мельнікава пад назвай “На мяжы цывілізацый”.

Гэта ўжо другая выстава ў Польшчы, кажа Ігар Мельнікаў:
– Самае галоўнае – гэта гістарычныя факты, якіх не хапае сённяшнім жыхарам Беларусі. Гэта гісторыя Беларусі, якая была падзеленая паміж дзвюма сістэмамі, паміж сталінскай імперыяй і агульнай Еўропай ці Другой Рэчай Паспалітай.
Доктар гістарычных навук Ігар Мельнікаў як таленавіты арт-менеджар быў у форме памежніка тых часоў са зброяй. Гэта бясспрэчна павялічыла цікавасць да матэрыялаў выставы, кажа кіраўнік Беларускага дома Алесь Зарэмбюк:
– На вось гэтых стэндах можна ўбачыць і дакументы, і пэўную форму, і змест, як гэта ўсё выглядала. Выстава на беларускай мове.
Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі:
– Мы павінны заўсёды памятаць пра нашу агульную гісторыю.
Многа яшчэ цёплых слоў пра выставу і самога Ігара Мельнікава было пачута ад іншых наведвальнікаў выставы. Усім зацікаўленым можна наведаць выставу, яна будзе працягнута да канца лютага.
Цалкам матэрыял:











Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя
