На Падляшшы адбылася прэзентацыя новага фонду MOCHNARTE



27 траўня ў Падляшскай вёсцы Махнатае адбылася прэзентацыя новага фонду MOCHNARTE, які прапануе рэзідэнцыі для мастакоў у эміграцыі, лекцыі і выставы. Радыё Рацыя паразмаўляла з ініцыятарам стварэння фонду Валянцінам Сельвесюком, а таксама мастачкай, заснавальніцай архіву VEHA Лесяй Пчолкай.

РР: Калі ласка, распавядзіце аб канцэпцыі арт-рэзідэнцыі.

Валянцін Сельвасюк: Такія нават як сёння івенты – гэта якраз у пэўным сэнсе ў канкрэтным гэтым выпадку рэзультат гэтай арт-рэзідэнцыі. Леся тут правяла нейкі час, у Махнатым працаваў над гэтай кніжкай. Але не толькі тут яны працавалі, але яны працавалі і ў другіх месцах. І быццам вярнулася, і тут паказалі свае вынікі. Так што фонд – гэта нешта шырэйшае, гэта таксама магчымасць кантакту, гэта суcтрэчы, гэта ў рэшце рэшт быццам калекцыя сучаснага мастацтва, якую збіраю я. Так як я заснавальнік фонду, то яны ў нейкім сэнсе будуць там аб’яднаныя. Так што рэзідэнцыя – гэта частка большай канцэпцыі.

РР: Гэтае месца ў тым ліку стала прытулкам для многіх мастакоў з месцаў, дзе зараз не зусім стабільная сітуацыя.

Валянцін Сельвасюк: Так, у пэўным сэнсе. Паколькі такая сітуацыя ёсць, то мы нават у статуце нашай фундацыі запісваем, што гэта будзе месца, можа, не прытулку, але магчымасці працы для мастакоў з тых краін, дзе яны не могуць сябе рэалізаваць па палітычных прычынах. Гэта Беларусь, але не толькі, таксама Расея, дзе ўсё больш і больш нагнятаецца абстаноўка, няма свабоды слова. Гэта Украіна, дзе мастакі не могуць тварыць, таму што краіна ў вайне, частка краіны пад акупацыяй. Так што, на жаль, тэрыторыя свабоды апошнім часам змяншаецца, а не павялічваецца. Мы маленькая арганізацыя, не можам зрабіць такога значнага прарыву, але што зможам, то будзем старацца рабіць.

Цалкам гук:

Канцэпцыя фонду – стварэнне бяспечнай прасторы для мастакоў у ціхім месцы, якое захавала традыцыйную архітэктуру Падляшша.

Беларускае Радыё Рацыя