На Падляшшы паўстала новае выдавецтва „Белая Вежа”
Актыўна распачало сваю працу мастацкае выдавецкае агенцтва «Белая Вежа» (BIAŁA WIEŻA), сядзіба якога месціцца ў Белавежы на Падляшшы. Яго заснавальніца ды ўладальніца – Дагмара Віданаў кажа, што адзін з галоўных напрамкаў дзейнасці выдавецтва – адукацыйны, і скіраваны на дзяцей. У прыватнасці, пабачыла свет кніга «Ваўчок Маўчок» (Wilczek Milczek) аўтарства Багданка Дудкі ды некалькі іншых выданняў, хоць «Белая Вежа ячшэ толькі робіць свае першыя крокі:
– Першыя кнігі ўжо надрукаваныя. У снежні бярэ пачатак выдавецтва і першыя кнігі, сярод іх «Дрэвы пушчы», гэта выданне для адукацыйных заняткаў, для распазнавання дрэваў. І паэтычная кніга аб даліне Нарвы і Свіслачы з фільмам, які распавядае пра тыя месціны.
Як кажа ўладальніца выдавецтва «Белая Вежа» Дагмара Віданаў, усе кнігі звязаныя з прыродай, у прыватнасці, прыгажосцю Белавежскай пушчы, выданні маюць адукацыйна-прыродазнаўчы характар.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя