На паштоўцы – калекцыя, прысвечаная Тадэвушу Касцюшку
Выйшла з друку паштоўка, на якой адлюстравана невялікая частка калекцыі, прысвечаная Тадэвушу Касцюшку (1746-1817). Гэта Касцюшкаўская калекцыя, якую даўно збірае Ігар Федасенка з Івацэвіч.

Вось што сказаў пра сваю новую паштоўку сам Ігар Федасенка: “Паштоўка, якая выйшла з друку, прысвечана выставе маёй калекцыi ў сядзiбе-музеi Тадэвуша Касцюшкi. Ёсць у музеі і дадатковы наклад ужо раней выпушчанай паштоўкi да 275-годдзя Тадэвуша Касцюшкi. Першы наклад у 100 штук разышоўся хутка. Таксама нагадаю, што ў музеі ёсць i канверт да 275-годдзя. Такiм чынам, усе жадаючыя могуць набыць камплект паштоўкi i канверта. Таму запрашаю беларусаў і гасцей нашай краіны наведаць музей-сядзiбу Тадэвуша Касцюшкi, дзе ў вас будзе магчымасць пазнаёмiцца блiжэй з маёй калекцыяй”.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя
