На Піншчыне адзначаць унікальнае рэлігійнае свята



На Піншчыне жыхары вёскі Мясяцічы ў пятніцу адзначаць унікальнае рэлігійнае свята „Дзясятуху”. Яно звязана са з’яўленнем у вёсцы на дзясятую пятніцу пасля Вялікадня цудадзейнага абраза Мясяціцкай Божай Маці. У 1893 годзе на хвалях Прыпяці святыню заўважыў матрос Іван Шпакоўскі і прывёз яе ў родную вёску.

Кіраўнічка царкоўнага хору Вера Палхоўская адзначае, што традыцыя ўжо трымаецца на пілігрымах:

– На дзясятую нядзелю пасля Пасхі шмат паломнікаў прыязджае з Пінску і са Столінскага раёну. Людзей не большае, бо людзі адыходзяць, старыя ўжо. Калі паніхіда, то яшчэ ёсць людзі, а калі няма, то 5-6 чалавек.

Сёлета „Дзясятуха” прыпадае на 5 ліпеня. Урачыстасці пачнуцца раніцай у царкве. Жыхары Мясяціч спадзяюцца, што традыцыя не знікне і будзе прыцягваць усё больш людзей.

Беларускае Радыё Рацыя