На Піншчыне адзначылі 85-я ўгодкі Івана Калошы
На Піншчыне адзначылі 85-я ўгодкі настаўніка, заснавальніка палескага музею Якуба Коласа ў Пінкавічах Івана Калошы. Даследваннем жыцця і дтворчасьці Народнага паэта Беларусі настаўнік беларускай мовы і літаратуры займаўся амаль паўстагоддзя.
Намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна адзначыла, што адная з галоўных заслуг Івана Калошы (1929-2010), гэта далучэнне да беларускай справы вучняў:
– Калі мы пазнаёміліся, я прыехала ў Пінкавічы, у яго быў вялікі куфар, які стаяў проста ў экспазіцыі, і ён пачаў мне ўсё паказваць: альбомы, сшыткі, фотаздымкі. Гэта ўсё былі матэрыялы, зробленыя рукамі вучняў. І ў кожнага, хто да гэтай справы далучыўся, гэта засталося ў душы. І за гэта мы павінны быць удзячныя, гэтаму настаўніку.
Сярод вучняў Івана Калошы: першы міністар інфармацыі незалежнай Беларусі, пісьменнік Анатоль Бутэвіч і навукоўца, літаратарка Любоў Тарасюк.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя