На Піншчыне актывісты ўзялі патранаж над пахаваннямі знаных землякоў



На Піншчыне грамадскія актывісты ўзялі патранаж над некалькімі пахаваннямі знаных палітычных дзеячаў, прадстаўнікоў культуры і адукацыі. Сэнс у тым, каб сачыць за захаванасцю магіл, праводзіць упарадкаванне ды ў дні нараджэння і смерці ўшаноўваць памяць.

Ініцыятыва належыць грамадскаму аб’яднанню “Садружнасць Палесся”. Сакратар арганізацыі Ігар Салавей кажа, што гэтыя імёны вядомыя не толькі на Піншчыне:

– Гэта мастачка, удзельніца паўстання 1863 года Хелена Скірмунт, пісьменніца Канстанцыя Скірмунт, мастак Яўген Шатохін, педагог Мікалай Абадоўскі, маці епіскапа Палесскай епархіі Анастасія Іназемцава, навукоўца Любоў Тарасюк ды выбітны палітык і прамысловец Раман Скірмунт.

Што тычыцца пахавання Рамана Скірмунта, які стаяў ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці, актывісты разглядаюць мажлівыя варыянты ўсталявання помніка, годнага прэм’ера БНР. Пакуль на ягонай магіле ў вёсцы Парэчча Пінскага раёна стаіць толькі крыж.

Беларускае Радыё Рацыя, Пінск