На Піншчыне нагадаюць пра палескія водныя кірмашы
На Піншчыне нагадаюць пра палескія водныя кірмашы, якія адбываліся ў горадзе над Пінай 80 гадоў таму.
З гэтай мэтай краязнаўцы і мясцовыя аматары мінуўшчыны падрыхтуюць выставу, якую прадставяць гараджанам і гасцям Пінску ўлетку.
Краязнаўца Эдвард Злобін адзначае, што водныя кірмашы ў Пінску праславілі Палескі край далёка па-за яго межамі:
– Палескія кірмашы ў той час мелі турыстычную скіраванасць, а таксама папулярызацыю краю ў сэнсе прамысловай і этнаграфічнай прываблівасці. Тут была яшчэ развітая інфраструктура – населеныя пункты мелі пастаялыя двары.
Палескія водныя кірмашы, як і шэраг іншых праектаў па развіццю рэгіёну, перарвала Другая сусветная вайна.
У цяперашні час, напрацоўкі 1930-х гадоў у пытанні развіцця агра-экатурызму зноў набываюць актуальнасць, і з’яўляюцца добрым прыкладам для іншых.
Беларускае Радыё Рацыя