На Піншчыне пашыраецца кола аматараў паэзіі
На Піншчыне пашыраецца кола аматараў паэзіі. Мясцовы клуб літаратараў «Пінчукі» за два гады сваёй дзейнасці папоўніўся асобамі, якія дагэтуль не наважваліся заявіць пра свае творчыя здольнасці. Каля дзясятка чалавек прыйшлі ў клуб.
«Перш за ўсё гэта добрая пляцоўка для камунікацыі, а магчыма для кагосьці першая прыступка выхаду ў літаратурнае жыццё», — адзначае ініцыятарка клубу Марыя Ляшук:
— Самае галоўнае, што яны маюць магчымасць кантактаваць, сустракацца вучыцца адзін ў аднаго. Тут людзі творчыя, шмат з іх пачынаючыя, ім яшчэ доўга трэба працаваць над сабой, каб сказаць нешта новае ў літаратуры, паэзіі прозе: нешта таксама мясцовае, сваё.
Пасяджэнні клубу літаратараў “Пінчукі” ладзяцца раз на месяц на базе Пінскай раённай бібліятэкі імя Яўгеніі Янішчыц. Сходы прысвечаныя розным літаратурным падзеям краіны і рэгіёну.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: „Полесская правда”