На Піншчыне перавыдалі зборнік Івана Калошы



На Піншчыне шануюць памяць заснавальніка і першага дырэктара Народнага літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа, што знаходзіцца ў вёсцы Пінкавічы. 

Па ініцыятыве грамадскасці перавыдадзены пасмяротны зборнік краязнаўчых нататак Івана Калошы, якога ня стала дзесяць гадоў таму. Па словах сябра, краязнаўца Эдварда Злобіна, перадусім ягоная неардынарная постаць вельмі прыцягвала людзей:

– З ім было цікава размаўляць незалежна на якую тэму. Не абавязкова яна павінна была датычыць нейкіх нашых краязнаўчых інтарэсаў. Ён знешне быў вельмі імпазантны. 

Сярод іншага, Іван Калоша вядомы і як выдатны настаўнік беларускай мовы і літаратуры. У свой час ягонымі вучнямі былі першы міністр інфармацыі Беларусі, пісьменнік Анатоль Бутэвіч і былы прэм’ер-міністр краіны Міхаіл Мясніковіч.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота media-polesye.by