На Піншчыне стартавалі мерапрыемствы з нагоды 70-годдзя Яўгеніі Янішчыц
На Піншчыне стартавалі мерапрыемствы з нагоды 70-годдзя славутай беларускай паэтэсы, ураджэнкі пінскага краю Яўгеніі Янішчыц. Ужо адбыўся раённы агляд-конкурс на лепшае тэатралізаванае прадстаўленне вершаў Янішчыц і кожная бібліятэка рэгіёну падрыхтавала тэматычную выставу.
У сувязі з юбілеем узрасла колькасць наведвальнікаў Народнага музея паэтэсы ў вёсцы Парэчча. Тут магчыма дакрануцца да асабістых рэчаў творцы, кажа дырэктар установы Антаніна Сідарук:
— Цяпер у нас у музеі налічваецца 1195 экспанатаў. Вось за гэты час музей папоўніўся цікавейшымі экспанатамі. Папаўняюць музей сябры, родзічы, сваякі…
Ніл Гілевіч назваў Яўгенію Янішчыц “палескай ластаўкай”, а Васіль Быкаў аднойчы сказаў, што яна была самая таленавітая з усіх самых таленавітых паэтак Беларусі, самая цнатлівая і дасканалая.
Беларускае Радыё Рацыя