На Піншчыне ствараюць клуб пісьменнікаў



Клуб пісьменнікаў будзе дзейнічаць пры Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Яўгеніі Янішчыц. Чакаецца, што першае пасяджэнне клуба можа адбыцца 21 лютага – у Сусветны дзень роднай мовы.

Галоўная задача літаратурнага аб’яднання – даць магчымасць мясцовым пісьменнікам і чытачам сустрэцца. Літаратарка Марыя Кобец прыгадвае, што некалі падобная пляцоўка пісьменнікаў была ў рэдакцыі гарадской газеты:

– Пераходзім у раённую бібліятэку. Будзем рабіць сустрэчы, абмяркоўваць. Марыя Іванаўна Ляшук будзе гэтым займацца. Мяркую, што яна будзе накіроўваць публікацыі, куды патрэбна. Калі раней мы збіраліся ў “Пінскім весніку”, то цяпер нам не хапае там месца. Таму прынялі такое рашэнне.

Бібліятэкары ўпэўненыя, што Клуб пісьменнікаў зможа аб’яднаць розных творцаў, і менавіта такога аб’яднання патрабуюць таксама і чытачы.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск