На Піншчыне ўзгадалі кіеўскага князя Уладзіміра



На Піншчыне ўзгадалі вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаслававіча. Сёлета споўнілася 1000 гадоў са дня смерці князя, які прынёс на землі ўсходніх славян хрысціянства.

Князь Уладзімір

З гэтай нагоды Пінская раённая бібліятэка зладзіла мерапрыемствы „Пачатак хрысціянства на Беларусі” ды „Князь Уладзімір – Хрысціцель Русі”.

Уладзімір зрабіў шмат кепскага, але не трэба сумнявацца ў яго святасці, адзначыў айцец Аляксандр:

– Памінаючы святога Уладзіміра не сумнявайцеся ў яго святасці, што некаторыя рознае кажуць: “Вось там столькі грахоў, столькі ўсяго, а тут ўзяў раз, два пахрысціўся і святы”. Так святы, Бог прыйшоў у свет грэшнікаў выратаваць, фальшывыя праведнікі Бога не патрабуюць. Таму Уладзімір насамрэч святы, насамрэч благаверны роўнаапостальны князь. Ён прыклад таго, што благадаць, якая падаецца чалавеку, дае яму сілу мяняцца. Калі мы не мяняемся, то відавочна мы вінаватыя.

Святар дадае, што з кіеўскага князя трэба браць прыклад, як можна змяніцца ў лепшы бок, адкінуць негатыўнае. Ніхто не забудзе ягоныя адмоўныя ўчынкі, але цывілізацыйны выбар князя, духоўнае пераасэнсаванне зрабіла яго іншым.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя