На Піншчыне выйшаў зборнік краязнаўчых нататак Івана Калошы



На Піншчыне свет пабачыў зборнік краязнаўчых нататак заснавальніка Народнага музея Якуба Коласа ў Пінкавічах. Выданне прысвечанае 90-годдзю Івана Калошы (1929-2010). Над зборнікам краязнаўца працаваў у апошнія гады жыцця і не паспеў давесці да друку. Амаль праз дзесяць год пасля смерці даследчыка справа завершана.

„Гэта быў цудоўны педагог і добры арганізатар”, – адзначае калега па настаўніцкай і музейнай справе Антаніна Сідарук:

– Я была ў яго на ўроку, ён праводзіў урок – іграў на скрыпцы. Гэта канешне быў цуд, а не ўрок. Ён вучыў малых дзяцей светлай духоўнасці праз музыку, вось гэта мне запомнілася. Запомнілася, як ён вёў у музеі экскурсіі, бо не адзін раз я была. Я з ім працавала ў творчай групе настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Пінскага раёна.

Сярод вучняў Івана Калошы ёсць вядомыя асобы, як міністр інфармацыі, дыпламат Анатоль Бутэвіч, былы прэм’ер-міністар Міхаіл Мясніковіч, даследчыца беларускай літаратуры, навукоўца Любоў Тарасюк.

Беларускае радыё Рацыя