На Піншчыне з’явіўся даведнік прысвечаны Першай сусветнай



На Піншчыне распрацавана і ўжо з’явілася мапа-даведнік прысвечаная Першай сусветнай вайне (1914-1918).

Гэта адна з частак праекта па стварэнні адмысловага турыстычнага маршруту, прэзентацыя якога запланавана на канец кастрычніка. Тэма актуальная, бо менавіта ў 2015 годзе спаўняецца 100-годдзе пачатку ваенных дзеянняў на беларускіх землях.

Гаворыць гісторык Аляксей Яромчык:

– Усе лічылі, і на гэта былі пэўныя падставы, што вайна будзе кароткатэрміновай, хуткай, пераможнай, таму вайна лічылася прымальным спосабам вырашэння вельмі многіх самых разнастайных супярэчнасцяў паміж асобнымі дзяржавамі і групамі дзяржаваў, паміж блокамі, якія на той час ужо склаліся і былі настроеныя адна супраць адной.

Першая сусветная змяніла Еўропу. Гісторыкі адзначаюць, што адбыўся цывілізацыйны надлом і многія народы, у тым ліку і беларусы, змаглі заявіць пра сваю незалежнасць.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя