На Полаччыне адраджаецца традыцыя беларускай батлейкі



Бадай самы вядомы тэатр-батлейка ва ўсёй Віцебскай вобласці – гэта наваполацкі «Капялюш».

Яго стварыў навапалачанін Андрэй Рэцікаў. Напачатку былі праблемы з рэпертуарам.

– Такая праблема была ў нас – добры беларускі матэрыял. І хацелася б паказваць не нейкіх там Вінцікаў, Шпунцікаў, Гаечак, а нешта такое адмыслова сваё, каларытнае, такое добрае.

Цяпер тэатр мае багаты рэпертуар, але асноўныя яго спектаклі створаны паводле кнігі Пятра Васючэнкі «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі».

Гаворыць Андрэй Рэцікаў:

– Мае акцёры, таксама начытаўшыся пра паноў Кубліцкага і Заблоцкага, спыталі, а чаму мы не ставім пра гэтых паноў? Пра нейкіх Жана, П’ера, яшчэ пра нейкага ставім. Я кажу, што мы – малады тэатр, нам трэба напрацоўваць, нам трэба зарабіць грошы, каб зрабіць новыя спектаклі. Канешне, паны Кубліцкі і Заблоцкі – гэта самыя цудоўныя персанажы, якія абавязкова выйдуць у нас на сцэну.

За плячыма Андрэя Рэцікава сотні адыграных лялечных спектакляў у розных кутках Беларусі і за мяжой.

Цалкам матэрыял:

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя