На Пружаншчыне будзе адноўлена сядзіба Станіслава Жукоўскага



Сядзібу таленавітага беларуска-польскага мастака Станіслава Жукоўскага плануюць аднавіць на Пружаншчыне. Такое рашэнне было прынята невыпадкова. У наступным годзе спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння вядомага пейзажыста. З гэтай нагоды мясцовая ўлада пачала збор сродкаў на ўзнаўленне радавога маёнтка Жукоўскіх у вёсцы Стараволя.

– На сённяшні дзень ад сядзібы, на вялікі жаль, нічога не засталося. Тое, як яна выглядала ў дзяцінстве Жукоўскага, дазваляла ўявіць карціна «Май». На ёй мастак увекавечыў выяву роднага дома. Дарэчы, гэта не першая спроба ўшанаваць памяць мастака. У 2009 годзе былі зроблены захады па ўсталяванні помніка знакамітаму земляку. У вёску нават былі прывезены пліты пад пастамент. Але на гэтым справа скончылася. Спадзяемся, што гэтым разам намаганні не будуць марнымі.

[Not a valid template]

Ярына Троiцкая, Беларускае Радыё Рацыя, Пружаны

Фота pruzhany.net