На Радзіме Анатоля Сыса адбылося свята паэзіі



26-га кастрычніка ў  гэтым годзе паэту Анатолю Сысу, які паспеў пры жыцці выдаць тры кнігі вершаў „Агмень”, „Пан лес” і „Сыс”, споўнілася бы 55 год.

У вёсцы Гарошкаў, што пад Гомелем, прайшло Свята паэзіі. Сябры і калегі Анатоля Сыса сабраліся каля хаты, дзе нарадзіўся паэт, каб ушанаваць ягоную памяць.

WP_20141025_001

WP_20141025_004

WP_20141025_005

Пісьменнік Уладзімір Арлоў адзначае выключнасць таленту Анатоля Сыса.

– У мяне ў сэрцы ягоныя кнігі. На залатой паліцы ягоны “Лён” стаіць – кніга, з якой я цытаваў верш “Поўня” – апошні верш, які ён мне сам чытаў у дзень майго нараджэння. Калі бы ўявіць сабе, каб Бог не паслаў Анатоля Беларусі, што здарылася бы? Безумоўна, і Беларусь была бы, і была бы беларуская літаратура і беларуская паэзія, але наколькі бы яны былі бяднейшыя.

На сёлетнім мерапрыемстве прысутнічалі літаратары Славамір Адамовіч, Уладзімір Арлоў, Барыс Пятровіч, Зміцер Вішнеў, барды Алесь Камоцкі і Вальжына Цярэшчанка, а таксама землякі і родныя паэта.

Беларускае Радыё Рацыя