На радзіме Касцюшкі прайшоў мастацкі пленэр



На радзіме Тадэвуша Касцюшкі ў Косава прайшоў мастацкі аднадзённы пленэр на тэму «Косава — Радзіма героя». Яго арганізатары: кіраўнік культурна-асветніцкай ініцыятывы «Грунт» Віктар Клімус і выкладчыца Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна Ірына Марчык. У пленэры прынялі ўдзел берасцейскія мастакі, аматары жывапісу, і студэнты — будучыя настаўнікі вытворчага мастацтва. Абмежаванняў па жанрах і тэхніках не было, — кажа Віктар Клімус:

— Нам хацелася якасна адзначыць юбілей Тадэвуша Касцюшкі, нашага славутага земляка. Ідэя пленэру ўзнікла ў кааперацыі з нашымі славутымі калегамі, мамтакамі, і мы вырашылі маляваць пейзажы менавіта тут, бо гэта сімвалічнае, знакавае месца для Беларусі, для гісторыі. Тут нарадзіўся мабыць найбольш слынны сын нашай Зямлі і ў прынцыпе прыгажосць гэтых краявідаў безумоўна дазваляе разгарнуцца мастацкай творчасці.

У час пленэру, які ўскладніўся халодным надвор’ем, удзельнікі зрабілі толькі нарысы будучых работ. Пасля дапрацоўкі іх можна будзе ўбачыць на агульнай выставе,  прысвечанай Тадэвушу Касцюшку.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя