„Рэлікт”, „Сцяна” і „Дзецюкі” выступяць на Rockowisko-2014



Беларускія рок-гурты выступяць на фестывалі “Рокавіска-2014” у Гайнаўцы. Імпрэза арганізуецца ў шосты раз. “Беларусы зайграюць як у конкурснай частцы, так і на канцэрце зорак мерапрыемства,” – кажа арганізатар “Рокавіска” Тамаш Ціханюк:

– Гэта будзе 16 гуртоў з Польшчы і з Беларусі. Дзесяць выступіць у конкурснай частцы, сярод іх два з Беларусі – «Сцяна» і «Дзецюкі». Затым будуць граць лаўрэаты папярэдняга фестывалю, і тут таксама гурт з Беларусі – гурт «Рэлікт».

Гурт “Рэлікт” у мінулым годзе перамог у конкурснай частцы і атрымаў “Узнагароду публікі”. Як пераможца, паводле традыцыі, адкрые сёлетняе “Рокавіска”. Гэта не першы беларускі пераможца – раней ім стаў гурт “The Toobes” з Менску.

“Рокавіска” пройдзе 26-га ліпеня ў Гайнаўцы, што на Падляшшы.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя