На Слонімшчыне з’явілася вуліца Арочкаў



Адну з галоўных вуліц вёскі Вецявічы Слонімскага раёна землякі назвалі ў гонар Арочкаў.

Справа ў тым, што на адной гэтай вясковай вуліцы нарадзілася шмат людзей з прозвішчам Арочка. Сярод якіх – былы старшыня калгаса “Рассвет” Эдуард Арочка. Ён яшчэ жыве і яму сёння 90 гадоў. Эдуард Арочка 21 год узначальваў сельскую гаспадарку, шмат гадоў выступаў у друку ў абарону беларускай мовы, культуры, сельскай гаспадаркі. Яго артыкулы-развагі друкавалі “Наша слова”, “Газета Слонімская”, “Звязда”.

Суседам Эдуарда Арочкі быў адзін з самых таленавітых людзей Слонімшчыны, доктар філалагічных навук, пісьменнік Мікола Арочка (1930-2013). Мікола Арочка – аўтар шматлікіх кніг паэзіі, прозы, даследчых артыкулаў і перакладаў. Ён з’яўляецца аўтарам драматычных паэм “Курганне”, “Крэва”, “Судны дзень Скарыны”, “Каранацыя Міндоўга”. Апошнія 23 гады Мікола Арочка жыў у Вецявічах, дзе і памёр. Пахаваны на мясцовым пагосце разам з сынамі.

У гонар гэтых двух Арочкаў і назвалі землякі ў вёсцы Вецявічы вуліцу.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара