На Купалаўскай сцэне адбылася прэм’ера спектакля “Радзіва Прудок”
На камернай сцэне сталічнага Купалаўскага тэатра адбылася прэм’ера спектакля паводле кнігі Андруся Горвата “Радзіва Прудок”.
Гаворыць рэжысёр пастаноўкі Раман Падаляка:
– Андрусь працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры. Потым мы пасябравалі, потым кнігі пачалі прадавацца ў касе Купалаўскага тэатра. Потым мы зрабілі невялікую прэзентацыю яго кнігі тут. І пасля, уласна кажучы, напісалі інсцэніроўку і паставілі спектакль. Гэта вяртанне да самога сябе праз унутраны космас вёскі. Дзённік, неяк так. Безумоўна, гэта псіхалогія, можа быць, там нейкая беларускасць, унутранае адчуванне Радзімы, месца, дзе ты нарадзіўся і, што яно цябе цягне, як планета.
Кніга Андруся Горвата “Радзіва Прудок” ў працэсе напісання прайшла выпрабаванне ў Фэйсбуку, збірала шматлікія лайкі, а потым паспяхова разышоўся і яе папяровы варыянт.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск