На сядзібе Рыгора Барадуліна ва Ушачах адкрыўся пленэр
На сядзібе Рыгора Барадуліна, ва Ушачах адкрыўся дваццаць трэці пленэр Цэнтра імя Язэпа Драздовіча. Туды прыехала каля трыццаці беларускіх мастакоў, таксама ёсць і госць з Кітая Сянь Шаў. Ён разумее беларускую мову, нядрэнна ёй валодае і ў захапленні ад беларускай прыроды.
[Not a valid template]
Сярод вядомых беларусаў на імпрэзе прысутнічалі Алесь Марачкін, Валянціна Барадуліна, Святлана Баранкоўская ды іншыя. На пачатку мерапрыемства галоўны арганізатар пленэра Ада Райчонак выказала словы падзякі ўсім прысутным за падтрымку, у тым ліку прадстаўнікам Ушацкага райвыканкама.
– Думаю, што наш пленер будзе плённы. Мы вельмі хочам, каб пленер паклаў пачатак музею нашага любімага паэта Рыгора Барадуліна.
Пленэр ва Ушачах будзе працаваць тыдзень. Па яго заканчэнні там зладзіцца выстава, а потым і ў іншых гарадах Беларусі. Маладыя ж скульптары Элеанора Данэсевіч і Яўген Малыш абяцаюць зрабіць драўляную скульптуру з керамічнымі ўстаўкамі Рыгора Барадуліна, якая будзе знаходзіцца ў будучым музеі паэта.
Тацяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя