На аўкцыён выстаўлена вышыўка Руфіны Базловай “Алесь Пушкін” з серыі “Гісторыя беларускай выжыванкі”
Гэта новы дабрачынны аўкцыён.
„Для мяне Алесь Пушкін — чалавек моцнай веры і волі, нязломлены свабодны мастак. За творчую кар’еру яго некалькі разоў затрымлівалі, штрафавалі, рэпрэсавалі, але Алесь не спыняецца, стварае і змагаецца, нават знаходзячыся ў турме. Выстаўляючы партрэт Алеся Пушкіна, які стаў сімвалам жывой барацьбы, на аўкцыён, я хачу выказаць салідарнасць з дзеячамі культуры, што знаходзяцца ў зняволенні”, — кажа мастачка Руфіна Базлова з нагоды ўдзелу ў аўкцыёне.
Усе сродкі, атрыманыя ад продажу лота, будуць скіраваныя на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.
Паводле by_culture