На тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра завершыўся археалагічны сезон
На тэрыторыі полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра завершыўся чарговы археалагічны сезон. Археолагі з 2015 года вядуць тут даследаванні вакол Царквы Святога Спаса, дзякуючы якім сёння істотна змянілася наша ўяўленне пра першапачатковы выгляд храма.
Вакол царквы археолагі раскапалі значную колькасць пахавальных саркафагаў. Кажа супрацоўнік Эрмітажу, расейскі архітэктурны археолаг Яўген Торшын:
– Як і ў паўднёвай галерэі, так і ў паўночнай у асноўным уся гэтая плошча была занятая пахаваннямі. Гэтыя тонкія сценкі – гэта кірпічныя саркафагі. Таксама яны вядомыя па матэрыялах раскопак храма-пахавальні Еўфрасіннеўскага манастыра.
Аднак ва ўсіх гэтых сакрафагах аргеолагі не знайшлі пахаванняў. Яўген Торшын мяркуе, што яны былі знішчаны падчас розных будаўнічых прац на прылеглай тэрыторыі да храма яшчэ ў раннія часы.
– Пахаванні мы не знайшлі. Мы знайшлі шмат фрагментаў касцей, у саркафагах мы знайшлі нейкія парэшткі, магчыма, сабраныя з іншых пахаванняў. Відавочна, пахаванні былі разбураныя тады, калі тут вялася нейкая гаспадарчая праца і ўпарадкаванне тэрыторыі, і, адпаведна, былі засыпаныя, выраўненыя гэтыя руіны.
Летась у СМІ з’явілася інфармацыя, што побач з полацкай Спаскай царквой знайшлі княскае пахаванне. Але гэтая інфармацыя аказалася паспешлівай і недакладнай.
Цалкам матэрыял:
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя