На Веткаўшчыне завяршыўся стрэльны летнік
На Веткаўшчыне завяршыўся стрэльны летнік. Падчас яго правядзення ўдзельнікі вывучалі традыцыі правядзення архаічнага абраду „Ваджэнне і пахаванне стралы”, мэта якога – адвесці маланку ад вёскі.
Ірына Глушэц, якая праводзіла спеўныя майста-класы падчас летніка, распавядае, для чаго праводзілася мерапрыемства:
– Летнік, каб падрыхтаваць людзей да ўдзелу ў абрадзе. Будуць мясцовыя, якія гэты абрад ладзяць, але ім самім даволі цяжка адным гэта зрабіць. Трэба доўга спяваць, ісці далёка за вёску. Яны нават просяць, каб ім дапамагалі спяваць. Каб лепш дапамагчы канешне трэба добра падрыхтавацца.
Стрэльны летнік арганізаваў Веткаўскі музей стараабрадніцтва і народных традыцыяў. У праграме летніка акрамя навучання абрадавым песням – наведванне музею і навакольных вёсак, навучанне ткацтву і народным танцам.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель