На YouTube з’явіўся гістарычны архіў на 85 000 ролікаў



Архіў кінахронікі British Pathe паведаміў пра публікацыю на YouTube ўсёй калекцыі сваіх відэаролікаў, якая складаецца больш чым з 85 тысяч рэдкіх гістарычных запісаў 20 стагоддзя, паведамляе 3dnews.ru. 

Гісторыкі і проста аматары гісторыі змогуць азнаёміцца ​​з масай цікавых і даволі якасных відэа, якія адносяцца да двух сусветных войнаў, рэвалюцый, мірнага жыцця, культурных з’яваў, вядомых асобаў і розных гістарычных падзеяў.

У калекцыю ўваходзяць запісы, якія адносяцца да перыяду паміж 1896 і 1976 гадамі. Перш за ўсё, яны адносяцца да Вялікабрытаніі, але ёсць і маса відэа, якія адносяцца да самых розных кропак зямнога шара і краінаў (у тым ліку, Расейскай Імперыі і СССР).

Усяго апублікавана больш за 3500 гадзін хронікі, упершыню аблічбаванай ў 2002 годзе. Усе ролікі скрупулёзна апісаныя і падпісаныя, (але варта адзначыць, што апісанні зробленыя толькі па-ангельску).

Фота britishpathe.com