На YouTube з’явіўся запіс канцэрта „Песні выгнання” Андрэя Мельнікава



На канале YouTube з’явіўся нядаўні запіс канцэрта барда Андрэя Мельнікава „Песні выгнання”.

Гэта адбылося, дзякуючы кампаніі „Будзьма Беларусамі”. Пра сам альбом, складзены яшчэ ў 1994 годзе, распавядае выканаўца:

– Эшалоны, якія вывозілі з Беларусі людзей. Усе гэтыя вершы – гэта тыя людзі, якія выязджалі з Беларусі на цягніках. Не па свайму надта вельмі вялікаму ўжо жаданню. Усе яны былі старэй за мяне, усе яны на сённяшні дзень знаходзяцца ў іншым, яны ўсе памерлі. 11 песень, альбом 94-а года, у 95-м выйшаў, „Песні выгнання”. Пачынаецца з Тодара Лебяды, затым пойдзе Марк Шагал, затым пойдзе Алесь Гарун, а завяршыцца ўсё гэта вершам Ігара Паўлоўскага.

Назву альбому даў верш Тодара Лебяды „Песні выгнання”, напісаны ім у 1944 годзе. Альбом склалі песні на словы паэтаў – ураджэнцаў Беларусі, якія па розных прычынах, у розны час мусілі пакінуць Радзіму.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя