На занятках „Мовы нанова” спявалі хіп-хоп



Курсы “Мова нанова” сто трэці раз сабралі сваіх вучняў-слухачоў у сталічным гандлёва-забаўляльным цэнтры “Цівалі”. Гэтым разам тэмай абмеркавання стаўся беларускі хіп-хоп.

1518148

Распавядае вядучы курсаў Глеб Лабадзенка:

– У нас была такая вельмі моладзевая тэма – хіп-хоп. Але мы адразу сабе паставілі задачу браць абсалютна любые тэмы і размаўляць на іх па-беларуску. Наш госць – гэта вядомы паэт Віталь Рыжкоў, які выступае таксама пад псеўданімам як рэпер Angst, і ягоныя трэкі кожны раз выклікаюць вялікае абмеркаванне ў інтэрнэце. Ведаю, што ён рыхтуе альбом. Ён паказаў нам, што такое рэп, што такое хіп-хоп і нават што такое трошачку брэйк данс.

Курсы “Мова нанова”, дзякуючы запрашэнню на свае імпрэзы знакавых творцаў, сталіся апошнім часам у Беларусі папулярнымі. У сталіцы, без асаблівай рэкламы, на іх прыходзіць больш за сотню чалавек. Таксама праходзяць і выяздныя імпрэзы ў іншых гарадах Беларусі.

Максім Каўняровіч. Беларускае Радыё Рацыя.