Наблізіць людзей да Бога
Гарадзенскія святыні становяцца месцам папулярызацыі арганнай і класічнай музыкі. Лютэранская кірха і касцёл Святога Францішка Ксаверыя, вядомы ў горадзе над Нёманам як Фарны, ўсё часцей ладзяць канцэрты, на якія запрашаюць вядомых выканаўцаў з Польшчы, Расеі, Беларусі і іншых еўрапейскіх краін.
Як зазначае пробашч парафіі Святога Францішка Ксаверыя Ян Кучыньскі, арганізацыя культурных мерапрыемстваў у касцёле – гэта спроба адрадзіць традыцыі, якія некалі закладалі іезуіты:
– Хочам наблізіць людзей да Бога праз музыку. Бо недастаткова таго, што мы спатыкаемся на малітве і сядзім у касцёле. Нам трэба вярнуцца ў эпоху барокка, каб злучыцца з гэтай святыняй – з музыкай.
Духоўныя асобы, якія зарганізоўваюць канцэрты, не маюць магчымасці браць аплату з гледачоў, у сувязі з чым мерапрыемствы ладзяцца як дабрачынныя. Аплату выступаў выканаўцаў звычайна ажыццяўляюць спонсары. Мясовыя ўлады ад дапамогі ў арганізацыі падобных канцэртаў адмяжоўваюцца.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня