Беларускамоўныя стыкеры ад Бахунаў




Індывідуальныя прадпрымальнікі Тамара і Сяргей Бахуны з Берасця выпусцілі чарговую беларускамоўную прадукцыю. На гэты раз – набор арыгінальных стыкераў „Я ❤ Мінск”.

На налепках адлюстраваны помнік Адаму Міцкевічу, Чырвоны касцёл, тэатр Янкі Купалы, Траецкае прадмесце, фантан “Хлопчык з лебедзем”, Беларускі дзяржаўны цырк, Менская гарадская ратуша і Камароўскі рынак.

Кожная налепка прарэзаная па контуры. Лёгка адляпляецца і клеіцца: на тэлефон, кампутар, нататнік, сшытак… Атрымаўся добры сувенір на памяць.

Замовіць налепкі можна тут: http://bakhuny.by/nalepki/.

Беларускае Радыё Рацыя