Начны Мастацкі музей Беларусі зняты на відэа
Начны Нацыянальны мастацкі музей Беларусі зняты на відэа.
Тызер „Усё мяняецца тут і цяпер” здымаўся фактычна адны суткі – з 8.00 да 4.00. У роліку паказаны непрывычны музей: начны, пусты і ціхі, які паўстае велічным. На працягу 20 гадзін ішла распланаваная па хвілінах работа. Падрыхтоўка да здымак доўжылася два тыдні, а працэс абмеркаванняў, узгадненняў кадраў, перастановак, пошуку ракурсаў і магчымасцей – некалькі месяцаў. Гэта было шматпланавае тэатральнае дзейства, у выніку відэа стала своеасаблівай одай любові да Нацыянальнага мастацкага музея.
Аўтары відэа лічаць, што НММ – месца для натхнення, магчымасці марыць і атрымліваць сілы для рэалізацыі сваіх ідэй. Тызер „Усё мяняецца тут і цяпер” – некамерцыйны праект, які быў ініцыяваны рэжысёрамі Пятром Дайноўскім і Мікітам Костачкам і кіраўніком прадакшэн-студыі KUDU Антанасам Клейнасам для Нацыянальнага мастацкага музея.