“Наднёманскім галасам” – 35 гадоў
У канцы жніўня 1980 года ў менскім выдавецтве БДУ выйшаў з друку сціпленькі па памерах зборнічак вершаў студэнтаў Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы “Наднёманскія галасы”. Гэта быў першы калектыўны зборнік маладых паэтаў Гарадзенскай alma mater. Ён выйшаў тады накладам 4450 асобнікаў.
Кнігу падрыхтаваў да друку і напісаў прадмову да яе гарадзенскі паэт і выкладчык універсітэта Міхась Губернатараў. У ім змясцілі свае вершы і пераклады 16 паэтаў. Сярод якіх – Марат Гарданаў, Лілія Бандарэвіч, Іосіф Кліз, Таццяна Лісіцына, Ганна Лебядзевіч, Юрый Ленец, Валянціна Пастэрняк, Ганна Парфімчык і іншыя. Дзе сёння гэтыя аўтары, як склаўся іх творчы і жыццёвы лёс? 35 гадоў таму студэнт Іосіф Кліз пісаў:
Палётнасць мар, душы запал гарачы
Мы панясем і ў сталыя гады.
Такімі нас наступны век убачыць,
Які завём мы векам маладых.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя