Найбуйнейшае англамоўнае выдавецтва выпусціць кнігі Святланы Алексіевіч
Найбуйнейшы ў свеце амерыканскі выдавецкі дом Random House на працягу бліжэйшых двух гадоў плануе выпусціць тры кнігі нобелеўскага лаўрэата па літаратуры Святланы Алексіевіч.
Кніга «Час сэканд хэнд» будзе выдадзена наступным летам. У 2017 годзе Random House апублікуе пераклад твораў «У вайны нежаночы твар» і «Апошнія сведкі».
Нагадаем, 8 кастрычніка Шведская каралеўская акадэмія навук назвала імя новага лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Упершыню ў гісторыі яе атрымала грамадзянка Беларусі – пісьменніца Святлана Алексіевіч.
