Naka не паедзе на «Басовішча»
Фаварыт сёлетняга конкурсу вымушаны адмовіцца ад удзелу ў фэсце.
«Прычыны чыста тэхнічныя, цалкам сабраць склад у гэты дзень мы проста не можам», – патлумачыла Tuzin.fm Наста Шпакоўская і выказала спадзеў, што яе гурту знойдзецца месца ў праграме наступнага фэстывалю.
Нагадаем, што Naka трапіла ў чацвёрку найлепшых у адборы на сёлетняе «Басовішча» і лічылася фаварытам конкурсу.
Цяпер гурт працуе над запісам беларускамоўнага альбому, рэліз якога заплянаваны на восень-2015, таму ў прынцыпе аддаў перавагу студыйнай працы, а не жывым выступам.
