Напісанае застаецца
У Мілейчыцах, што ў Сямятыцкім павеце, хутка пабачыць свет кніга, прысвечаная традыцыям гэтага раёна. “Захаванне ад забыцця важных элементаў культуры на тэрыторыі гміны Мілейчыцы” тычыцца ХХ стагоддзя ў гісторыі гэтай мясцовасці.
Падрабязней пра кнігу расказала нашаму радыё суаўтарка Моніка Балут:
– Там будзе гісторыя Мілейчыц і ваколіц, фотаздымкі з майстар-класаў кулінарыі і рукадзелля, кулінарныя рэцэпты. У кнізе будуць змешчаны традыцыі і звычаі, запісаныя падчас размоў са старымі людзьмі, носьбітамі гэтых традыцый і звычаяў. Гэта мая зямля, мая любоў да гэтых тэрыторый.
“Кніга будзе выдадзена напрыканцы 2014 года, мяркую, што на польскай мове,” – дадае Моніка Балут.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота oczami-ikara.pl
