Напярэдадні Дня роднай мовы ў Полацку спявалі
20 лютага ў Полацкім музеі традыцыйнага ткацтва Паазер’я адбылася спеўная вечарына “Мелодыка мовы”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.
Майстар-клас па вывучэнні традыцыйных беларускіх песняў праводзіць Вольга Емяльянчык – антраполаг, выкладчыца Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, заснавальніца і кіраўніца студэнцкага фальклорнага гурта “Варган”, удзельніца гурта “Гуда”.
На святочнай вечарыне ўдзельнікі імпрэзы развучвалі старадаўнія беларускія песні, даведваліся пра традыцыйныя тэхнікі песеннага выканання ў розных рэгіёнах Беларусі, адчулі непаўторную прыгажосць мелодыкі беларускай мовы.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік
