Нарманская Беларусь: Пачаткі дзяржаватворчых працэсаў
Запрашаем у чацвер, 8 кастрычніка, на публічную лекцыю гісторыка Генадзя Семянчука „НАРМАНСКАЯ БЕЛАРУСЬ: ПАЧАТКІ ДЗЯРЖАВАТВОРЧЫХ ПРАЦЭСАЎ ПАМІЖ НЁМАНАМ, ЗАХОДНЯЙ ДЗВІНОЙ І ДНЯПРОМ”
Галоўныя тэзы:
1.Авара-славянскі саюз, як рухавік сацыяльных і культурных зменаў у 6-8 стст.
2.Ці ў 8-9 стст. Беларусь каланізавалі славяне, ці „Славянская ідэя”? Да пытання этнічнай прыналежнасці мясцовага насельнітцва
3.”Нарманская рэвалюцыя” у сацыяльным, палітычным і культурным жыцці Беларусі ў 9-10 стст.
4.”Княства Рагвалода” і „Тэрыторыя Яцьвягаў” – першыя сляды дзяржаўнага жыцця на беларускіх землях.
Пачатак а 18.30 у арт-галерэі „Крыга”.
Арганізатары:”Гарадзенская бібліятэка” разам з „Асамблеяй Няўрадавых Арганізацый.”
Беларускае Радыё Рацыя