Народнаму аркестру са Слоніма – 50
У Слонімскім цэнтры культуры ў суботу, 20 лютага, адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 50-годдзю Слонімскага народнага аркестра народных інструментаў. На ўрачыстасць прыйшлі яго былыя і сённяшнія музыканты, а таксама ўсе тыя, хто любіць творчасць гэтага надзвычай цікавага і таленавітага калектыву.
Аркестр у Слоніме быў створаны Маратам Малікавым у 1966 годзе. Ён аб’ездзіў усю Беларусь, прымаў удзел у розных фестывалях і конкурсах, быў шмат разоў пераможцам раённых, абласных і былых усесаюзных конкурсаў. Марат Малікаў кіраваў аркестрам да апошніх дзён свайго жыцця, а гэта ажно 32 гады. Цяпер аркестрам кіруе таленавітая жанчына-музыкант Наталля Мазец.
У свой ганаровы юбілей музыканты аркестра выканалі шэраг твораў беларускіх і замежных кампазітараў.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара