Народны сход Заходняй Беларусі 1939 года на фота



Cтановішча, якое склалася на занятых пасля 17 верасня 1939 года Чырвонай Арміяй землях патрабавала фармальнага юрыдычнага афармлення. 22 кастрычнiка былі праведзены выбары, а 28-30 кастрычнiка ў Беластоку адбыўся так званы Народны сход Заходняй Беларусi.

3 926 старанна падабраных дэпутатаў Народнага сходу 563 былi з сялян, 197 – з рабочых, 166 – з iнтэлiгенцыi i iншых слаёў насельнiцтва. Сярод дэпутатаў было: 621 беларус, 127 палякаў, 72 яўрэi, 43 расейцаў, 53 украiнцы i 10 прадстаўнiкоў iншых нацыянальнасцей.

На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі ўрада БССР, а таксама народныя паэты.

Народны сход прыняў дэкларацыi пра ўстанаўленне савецкай улады на ўсёй тэрыторыi Заходняй Беларусi, пра канфiскацыю зямель, нацыяналізацыю прамысловасці ды інш. 

Мітынг перад гарадскім тэатрам.

Дзень пазней адзінагалосна была прынята дэкларацыя пра далучэнне гэтых зямель да БССР. Далучаны абшар стаў часткай краіны саветаў, але старая мяжа захавалася, свабоднага руху не было, сем’і, сваякі, якія штучна былі падзеленыя, так і не змаглі пабачыцца.

Будынак гарадскога тэатра, у якім праходзіў Народны сход. 

 

Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя