Народзіны паэтаў: Адам Міцкевіч і Алесь Дудар
Адам Міцкевіч і Алесь Дудар. Абодва паэты нарадзіліся ў адзін дзень, на Каляды, з розніцай у 100 гадоў.
Даследчыца гісторыі беларускай літаратуры Ганна Севярынец распавяла пра падабенствы ў іх лёсах падчас ZOOM-лекцыі.
– Гэта Адам Міцкевіч і гэта Алесь Дудар. Яны мне тут падаюцца вельмі падобнымі адзін да аднаго. Яны прыблізна тут у адным узросце. Рамантычны прыгажун Адам і такі ўлюбёнец менскіх студэнтак і менскіх дзяўчат Алесь Дудар. Паміж імі сто год, але ж паміж імі шмат агульнага і ў паэзіі, і ў тых праблемах, якія перад імі стаялі.
Першапачаткова планавалася правесці на гадавіну Адама Міцкевіча і Алеся Дудара класічную экскурсію па Менску. Аднак з-за пандэміі каронавірусу яе давялося замяніць лекцыяй у інтэрнэт-рэжыме.
Цалкам матэрыял:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
