Нарвежскія пісьменнікі ў Менску
У Кніжным доме “Логвінаў” адбылася прэзентацыя нарвежскага нумару часопіса перакладной літаратуры “Прайдзісвет”.
Распавядае галоўная рэдактарка часопіса Юлія Цімафеева:
– У нас прэзентацыя 19-га – нарвежскага нумара часопіса “Прайдзісвет”. Па-першае, у нас даўным-даўно не было ніякіх прэзентацый нумароў. Тым больш да нас прыехалі нарвежскія госці. Гэты нумар незвычайны тым, што большасць твораў, якія тут прадстаўлены, – гэта сучасная літаратура. Тыя, хто чытаюць “Прайдзісвет” пастаянна, магчыма заўважылі, што сучаснай літаратуры ў нас надаецца не так шмат увагі праз многія прычыны. Адна з іх – гэта аўтарскія правы.
Адносна актыўна пераклады нарвежскай літаратуры на беларускую мову здзяйсняюцца ў апошнія гады. Хаця, з дня публікацыі першага перакладу споўнілася 50 гадоў.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя