„Нарысы гісторыі Бяроза-Картузскага канцлагера”



З’явіўся новы дакументальны матэр’ял пра Бяроза-Картузскі канцлагер пад назвай „Нарысы гісторыі Бяроза-Картузскага канцлагера (ліпень 1934 – верасень 1939)”. Аўтары гэтага выдання пінскі гісторык-краязнаўца Аляксандр Ільін і яго калега з Украіны Пятро Мазур.

Прэзентацыя кнігі прайшла ў Бярозаўскай цэнтральнай бібліятэцы пры поўнай зале. Кніга прысвечана 80-годдзю ліквідацыі лагера Бярозы-Картузскай. Надрукавана на ўкраінскай мове ў Цярнопалі накладам 150 штук.

Каштоўнасць кнігі ў фактуры пададзенай на аснове архіўных матэр’ялаў, кажа Аляксандр Ільін:

– Гэта ўжо трэцяя кніга, не на ўсе пытанні знойдзены адказы, многа праблем мы паднялі, але ўсё ж такі вялізная праца.

– Апублікавана больш за 300 архіўных дакументаў, больш за 200 газетных зацемак, 11 мемуараў, больш за 100 фотаздымкаў, большасць з якіх публікавалася ўпершыню.

На сустрэчы прысутнічалі мясцовыя гісторыкі, якія ацанілі работу, кажа Сяргей Кнырэвіч:

– Гэта адна з лепшых кніг, якая выпушчана не толькі за апошнія трыццаць гадоў, але і напэўна адна з лепшых наагул у Бярозе. 

Цалкам рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Бярозаўчан вельмі цікавіла інфармацыя па лагеру, які пры Польшчы называўся месцам адасаблення. На зададзеныя пытанні былі атрыманы аргументаваныя адказы. У канцы сустрэчы людзі набылі кнігу з аўтографамі Аляксандра Ільіна і Пятра Мазура.

Беларускае Радыё Рацыя