“Наш Грунвальд”: фестываль ваенна-гістарычнай рэканструкцыі
Фестываль пройдзе 23 – 24 ліпеня, месца правядзення: Музейны комплекс „Дудуткі”. Пачатак: 10:00 23 ліпеня. Заканчэнне: 18:00 24 ліпеня.
Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі «Наш Грунвальд» прысвечаны ваеннай і свецкай сярэднявечнай культуры і традыцыям нашых продкаў. Асноўная яго мэта – фармаваць і замацоўваць павагу да слаўнай гісторыі нашай зямлі.
Цэнтральная падзея фестываля – рэканструкцыя бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года на пагорыстым полі каля прускага мястэчка Грунвальд, паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і войскамі саюзнікаў: Вялікага Княства Літоўскага (сучасная Беларусь) і Каралеўства Польскага.
У тэатралізаванай рэканструкцыі бітвы прымаюць удзел прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, Расіі.
Штогод у межах фестываля ладзяцца рыцарскія турніры, турніры лучнікаў, масавыя бітвы, відовішчныя конныя турніры па правілах XIV стагоддзя, а адразу на некалькіх канцэртных пляцоўках ідуць канцэрты з удзелам лепшых фолк і рок калектываў Беларусі, Украіны і іншых краін, праводзяцца майстар-класы па сярэднявечных танцах, працуе «горад» майстроў.
Мерапрыемствы фестывалю:
- Рыцарскі турнір у пешым страі.
- Турнір пяцёрак/ турнір дзясятак.
- турнір лучнікаў
- Турнір алебардзістаў.
- Тэатралізаваная рэканструкцыя Грунвальдскай Бітвы
- Бугурты (масавыя рыцарскія баі).
- Канцэртная праграма: фолк-рок калектывы з Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы, Расеі.
- Выступленне танцавальных калектываў, музыкаў, вулічных тэатраў.
- Майстар-класы по танцах, старадаўнія гульні.
- Рамесныя майстэрні, майстар-класы па рамёствах, вялікі сярэднявечны кірмаш.
- Па ўсёй тэрыторыі комплексу будуць працаваць анімацыйныя пляцоўкі
Будзе абсталяваны намётавы лагер для гасцей мерапрыемства, бясплатная дастаўка ад ЖД станцыі Рудзенск.
Арганізатары фестывалю: Аляксандр Рак, Экстрым Тэатр „Berserk” http://etb.by, музейны комплекс „Дудуткі”, www.dudutki.by
Сайт: http://by.nashgrunwald.by
Cац. cеткі: https://vk.com/nash_grunwald
Беларускае Радыё Рацыя